22.02.2017
Літаратурна-музычная кампазіцыя "Зямля бацькоў - зямля святая" прайшла ў дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа №22 г.Бабруйска"
З мэтай папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры ў дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 22 г.Бабруйска” прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя "Зямля бацькоў - зямля святая" з удзелам пісьменнікаў Бабруйскага літаратурнага аддзялення Беларускага літаратурнага саюза "Полацкая ветвь" Акушка Надзеяй Паўлаўнай і Інай Мікалаеўнай Шчагловай. Вучні падрыхтавалі сцэнарый з вершамі беларускіх паэтаў, з беларускімі народнымі танцамі і песнямі. Паэты чыталі свае вершы, дзяліліся сваімі планамі на будучае, адказвалі на пытанні вучняў. Сустрэча прайшла цікава, змястоўна і пакінула след у кожнага вучня. Дзеці ўручылі салодкія падарункі гасцям, сфатаграфаваліся на памяць.