Масленіца - вясёлае старажытнае свята правадоў зімы і сустрэчы вясны, якое з задавальненнем адзначаюць як дзеці, так і дарослыя. Масленіца святкуецца цэлы тыдзень, які так і называецца - масленічны тыдзень. Самы галоўны пачастунак на гэтым тыдні, несумненна, бліны! Без бліноў нельга ўявіць сабе Масленіцу! А вы ведаеце, чаму менавіта бліны, а не піражкі, ватрушкі, торцікі? Ды таму, што круглы, румяны і залацісты блін так падобны на сонейка, а вясны без сонейка не бывае!
Вось і ў Дзіцячым садзе № 68 г. Бабруйска прайшла Масленіца!




