Архіў навін © Аддзел па адукацыі адмiнiстрацыi Першамайскага раёна г.Бабруйска

 

XX

Змена памеру шрыфта

Усе сучасныя браўзэры дазваляюць змяняць памер шрыфта на старонцы сайта шляхам изменeния маштабу

У большасці выпадкаў для змены маштабу скарыстайцеся камбінацыяй клавіш "Ctrl і +" ці "Ctrl і -"

Так жа можаце выкарыстоўваць камбінацыю "Ctrl і скролл"

Дадатковая інфармацыя даступная па спасылцы https://support.google.com/chrome/answer/96810?hl=ru

Аддзел па адукацыі адміністрацыі Першамайскага раёна г.Бабруйска

Адрас: г. Бабруйск, ул.Арджанікідзе, 12
Тел./факс: (0225) 786030
E-mail: mail_roo@tut.by

 

 

Статыстыка наведванняў

Яндекс.Метрика

індэкс цытавання

індэкс цытавання

 

наш банэр

 

 

 

Архіў навін


6.5.2015

У гонар Вялікай Перамогі на сцэне актавай залы ДУА «Сярэдняя школа №10 г. Бабруйска» адбыўся паказ спектакля «Не пакідай мяне»

6 мая 2015 года ў гонар Вялікай Перамогі  на сцэне актавай залыДУА «Сярэдняя школа №10 г. Бабруйска» адбыўся паказ спектакля «Не пакідай мяне», падрыхтаванывучнямі 11-х класаў. П’еса напісана беларускім драматургам Аляксеем Дударавым на аснове ўспамінаў Аліны Ладысевай, адзінай разведчыцы,  якая засталася жывой  пасляадной вельмі значнай баявой аперацыі.

Рэжысёр-пастаноўшчык спектакля– кіраўнік самадзейнага  тэатра,  настаўнік беларускай мовы і літаратуры Цопава Ірына Валяр’янаўна.

Дзеянне п’есы разгортваеццаў 1944 годзе– пачатак  Беларускай наступальнай аперацыі. Франтавік-разведчык капітан Міхасёў (Бабічаў Яраслаў) атрымлівае пад сваё камандаваннеспецразведгрупу з чатырох байцоў для выканання  асоба важнага задання (у  ролі палкоўніка – БарашкаЯўгеній). 

Сустрэча з байцамі повяргае Міхасёва ў жах. Перед ім – чатыры  ўчарашнія шкаляркі (лейтэнант Крэмес – Васільева Карына, баец Бацян – Кархавая Аліна, баец  Гурская – Сенкавец Ганна, баец  Ладысева – Вікторчык Дар’я).

Гэта яны павінны  быць закінутыя ў тыл ворага.  Навучыўшы дзяўчат няхтраму армейскаму рамяству,   капітан Міхасёў   ідзе з імі разам на спецзаданне, як бацька з чатырма  дачкамі і загінае.  Праз ўсю драматычную дзею чырвонай стужкай  праходзіць думка: у вайны не жаночы твар, але  на самай жудаснай вайне 20-га стагоддзя  жанчынам давялося быць салдатамі і героямі.

Пры ўсім трагізме сітуацыі драматычная балада “Не пакідай мяне…” – спектакль светлы, рамантычны, чысты. Ён  прымусіў гледачоў і праслязіцца, і ўсміхнуцца.

Ігра самадзейных акцёраў здзівіла майстэрствам увасаблення вобразаў. У зале не засталося аніводнага абыякавага гледача. Удвая прыемна, што спектакль пастаўлены на беларускай мове, добрае валоданне якой паказалі нашы акцёры.  Дзякуй, рабяты! Дзякуй, Ірына Валяр’янаўна!

 

 

 

 

 


                         

 

 

Настаўнік, калі ён сумленны, заўсёды павінен быць уважлівым вучнем. (Горкі М.) <верасня> Вучачы іншых, мы вучымся самі. (Сенека)