Архіў навін © Аддзел па адукацыі адмiнiстрацыi Першамайскага раёна г.Бабруйска

 

XX

Змена памеру шрыфта

Усе сучасныя браўзэры дазваляюць змяняць памер шрыфта на старонцы сайта шляхам изменeния маштабу

У большасці выпадкаў для змены маштабу скарыстайцеся камбінацыяй клавіш "Ctrl і +" ці "Ctrl і -"

Так жа можаце выкарыстоўваць камбінацыю "Ctrl і скролл"

Дадатковая інфармацыя даступная па спасылцы https://support.google.com/chrome/answer/96810?hl=ru

Аддзел па адукацыі адміністрацыі Першамайскага раёна г.Бабруйска

Адрас: г. Бабруйск, ул.Арджанікідзе, 12
Тел./факс: (0225) 786030
E-mail: mail_roo@tut.by

 

 

Статыстыка наведванняў

Яндекс.Метрика

індэкс цытавання

індэкс цытавання

 

наш банэр

 

 

 

Архіў навін


23.01.2024

Працуем разам з бацькамі

    Значнасць форм працы з бацькамі цяжка пераацаніць. Неабходнасць іх выкарыстання важна не толькі для педагогаў, але, перш за ўсё, для бацькоў, чые дзеці наведваюць установу дашкольнай адукацыі. Бяда многіх сучасных бацькоў - гэта слабыя педагагічныя веды, адхіленасць, прычыны якіх схаваны, перш за ўсё, у адсутнасці элементарных псіхолага-педагагічных ведаў і нежаданні бацькоў разабрацца ў складаным свеце дзіцяці. Таму поспех у выхаванні і навучанні дзяцей ва ўстанове дашкольнай адукацыі шмат у чым залежыць ад таго, як арганізавана педагагічная асвета бацькоў. У рамках арганізацыі работы па павышэнні псіхолага-педагагічнай кампетэнтнасці бацькоў у пытаннях развіцця беларускага маўлення дзяцей, фарміравання ведаў аб беларускай мастацкай літаратуры і фальклоры, неабходных для гарманічнага развіцця дзіцяці, у ДУА "Дзіцячы сад № 81 г. Бабруйска" ва ўсіх узроставых групах выхавальнікамі дашкольнай адукацыі былі арганізаваны кніжныя выставы. Асноўнымі задачамі кніжных выстаў з'яўлялася: далучэнне выхаванцаў і іх сем'і да культурна-эстэтычных каштоўнасцей, традыцый роднай краіны; заахвочваць да сумеснай творчай дзейнасці, даваць магчымасць сем'ям дэманстраваць станоўчы вопыт сямейнага выхавання; выхоўваць пачуццё прыгожага, здольнасць успрымаць і адчуваць прыгажосць беларускай мовы, як у мастацтве, так і ў паўсядзённым жыцці; павялічваць педагагічную культуру бацькоў. Бацькі  выхаванцаў высока ацанілі праведзеную працу, ахвотна вывучалі экспанаты выставы, задавалі актуальныя пытанні, атрымлівалі кансультацыі педагагічных работнікаў і хатняе заданне па чытанні тых ці іншых твораў.

 


                         

 

 

. Каго багі жадаюць пакараць, таго яны робяць педагогам. (Сенека)