Архіў навін © Аддзел па адукацыі адмiнiстрацыi Першамайскага раёна г.Бабруйска

 

XX

Змена памеру шрыфта

Усе сучасныя браўзэры дазваляюць змяняць памер шрыфта на старонцы сайта шляхам изменeния маштабу

У большасці выпадкаў для змены маштабу скарыстайцеся камбінацыяй клавіш "Ctrl і +" ці "Ctrl і -"

Так жа можаце выкарыстоўваць камбінацыю "Ctrl і скролл"

Дадатковая інфармацыя даступная па спасылцы https://support.google.com/chrome/answer/96810?hl=ru

Аддзел па адукацыі адміністрацыі Першамайскага раёна г.Бабруйска

Адрас: г. Бабруйск, ул.Арджанікідзе, 12
Тел./факс: (0225) 786030
E-mail: mail_roo@tut.by

 

 

Статыстыка наведванняў

Яндекс.Метрика

індэкс цытавання

індэкс цытавання

 

наш банэр

 

 

 

Архіў навін


07.09.2023

Беларускамоўны дзень

             Цяжка пераацаніць унікальнае значэнне роднай мовы ў станаўленні чалавека. Дашкольны ўзрост з’яўляецца самым спрыяльным перыядам для актыўнага маўленчага развіцця дзяцей. Менавіта ў гэты час адбываецца фарміраванне вуснай мовы і навыкаў маўленчых зносін.

         Асноўнай задачай моўнага развіцця дзяцей дашкольнага ўзросту з’яўляецца авалоданне нормамі і правіламі роднай мовы, якія вызначаюцца для кожнага ўзроставага этапу развіцця іх камунікатыўных здольнасцей. На працягу ўсяго дашкольнага дзяцінства неабходна вырашаць наступныя задачы па развіцці мовы:
-выхаванне гукавой культуры;
-узбагачэнне, удакладненне і актывізацыя слоўніка;
-фарміраванне граматычнага ладу мовы, яе звязнасці пры пабудове разгорнутага выказвання.
         Такім чынам, каб увесці дзіцяці ў беларускамоўнае асяроддзе кожны чацвер у дзяржаўнай ўстанове адукацыі «Дзіцячы сад №81 г. Бабруйска» праходзіць "беларускамоӯны" дзень. У гэты дзень педагагічныя работнікі арганізоўваюць адукацыйны працэс цалкам на беларускай мове. На  занятках па адукацыйных галінах "Музычнае мастацтва" і "Фізічная культура" выхаванцам прапануюцца беларускія народныя гульні, беларускія народныя песенькі, музычныя беларускія народныя гульні. У госці да дзяцей завітваюць лялькі-беларусачкі, разам з якімі выхаванцы размаўляць па беларуску.

 


                         

 

 

Той, хто мала ведае, малому можа і вучыць. (Каменскі Я.)