Архіў навін © Аддзел па адукацыі адмiнiстрацыi Першамайскага раёна г.Бабруйска

 

XX

Змена памеру шрыфта

Усе сучасныя браўзэры дазваляюць змяняць памер шрыфта на старонцы сайта шляхам изменeния маштабу

У большасці выпадкаў для змены маштабу скарыстайцеся камбінацыяй клавіш "Ctrl і +" ці "Ctrl і -"

Так жа можаце выкарыстоўваць камбінацыю "Ctrl і скролл"

Дадатковая інфармацыя даступная па спасылцы https://support.google.com/chrome/answer/96810?hl=ru

Аддзел па адукацыі адміністрацыі Першамайскага раёна г.Бабруйска

Адрас: г. Бабруйск, ул.Арджанікідзе, 12
Тел./факс: (0225) 786030
E-mail: mail_roo@tut.by

 

 

Статыстыка наведванняў

Яндекс.Метрика

індэкс цытавання

індэкс цытавання

 

наш банэр

 

 

 

Архіў навін


17.03.2023

Бацькоўская гасцёўня "Казачны квэст"

       Дзеля павышэння ўзроўню псіхолага-педагагічнай кампетэнтнасці ў галіне развіцця беларускага маўлення і культуры маўленчых зносін дзяцей дашкольнага ўзросту у ДУА "Дзіцячы сад № 81 г. Бабруйска" выхавальнікам дашкольнай адукацыі Чэнгал Марынай Леанідаўнай была арганізавана бацькоўская гасцёўня “Казачны квэст”. Мерапрыемства складалася з дзьвух частак: тэарэтычнай і практычнай.

             У тэарэтычнай частцы Марына Леанідаўна пазнаёміла законных прадстаўнікоў з роляй беларускіх народных казак у развіцці маўлення дзяцей дашкольнага ўзросту. Распавяла пра тое, чаму менавіта ў гэтым узросце важна далучаць дашкольнікаў да беларускіх народных казак. 

            У практычнай частцы, выкарыстоўваючы мультымедыйную ўстаноўку, Марына Леанідаўна правяла серыю гульняў. Першая гульня “Слоўнік”. Бацькам неабходна было правільна падабраць да выявы беларускую назву прадмета або з'явы. Наступная гульня “Збяры казку”, бацькі збіралі з частак ілюстрацыі з казкі “Муха пяюха” і “Сынок з кулачок”. У гульне “Хто ў казцы жыве” бацькі падбіралі герояў да казкі. У гульне “Чорная скрыня” бацькі адказвалі на пытанні па змесце казак. У гульне “Саламяны капялюш” бацькі даставалі з капялюша прадмет і называлі з якой ён казкі. У канцы мерапрыемства кожны з бацькоў атрымаў буклет “Чароўны свет казкі”. Сродкамі такіх мерапрыемстваў, інтэрактыўных гульняў значная частка бацькоў заўважыла неабходнасць развіцця беларускага маўлення дашкольнікаў, у тым ліку сродкамі мастацкай літаратуры і фальклору, і будуць імкнуцца выкарыстоўваць некаторыя прёмы і гульні, творы, казкі ў паўсядзённым жыцці.

     Дадзенае мерапрыемства аказалася вельмі карысным і цікавым для бацькоў сярэдняй групы № 5, атрымала шмат станоўчых водгукаў.

 


                         

 

 

Добры настаўнік можа навучыць іншых нават таму, чаго сам не ўмее. (Тадэвуш Котарбиньский)