Архіў навін © Аддзел па адукацыі адмiнiстрацыi Першамайскага раёна г.Бабруйска

 

XX

Змена памеру шрыфта

Усе сучасныя браўзэры дазваляюць змяняць памер шрыфта на старонцы сайта шляхам изменeния маштабу

У большасці выпадкаў для змены маштабу скарыстайцеся камбінацыяй клавіш "Ctrl і +" ці "Ctrl і -"

Так жа можаце выкарыстоўваць камбінацыю "Ctrl і скролл"

Дадатковая інфармацыя даступная па спасылцы https://support.google.com/chrome/answer/96810?hl=ru

Аддзел па адукацыі адміністрацыі Першамайскага раёна г.Бабруйска

Адрас: г. Бабруйск, ул.Арджанікідзе, 12
Тел./факс: (0225) 786030
E-mail: mail_roo@tut.by

 

 

Статыстыка наведванняў

Яндекс.Метрика

індэкс цытавання

індэкс цытавання

 

наш банэр

 

 

 

Архіў навін


14.05.2022

"Клуб аматараў тэатра"

12 мая ва ўстанове дашкольнай адукацыі "Яслі-сад № 81 г. Бабруйска" адбыліся адразу два вялікіх мерапрыемства, якія былі накіраваны на фарміраванне псіхолага-педагагічнай кампетэнтнасці законных прадстаўнікоў выхаванцаў у пытаннях развіцця беларускага маўлення дзяцей, а таксама з мэтай удасканалення ведаў бацькоў аб тых тэатралізаваных гульнях, з дапамогай якіх можна развіць маўленне дзяцей дашкольнага ўзросту, а таксама раскрыць іх творчы патэнцыял.

Выхавальнік дашкольнай адукацыі, Раманенка Марыя Аляксандраўна, арганізавала сумесна з бацькамі "Клуб аматараў тэатра". Дадзенае мерапрыемства складалася з некалькіх частак. Ва ўводнай (тэрэтычнай) частцы Марыя Аляксандраўна расказала законным прадстаўнікам аб тым, як арганізаваць тэатр дома, якія выкарыстоўваць прыёмы для развіцця беларускага маўлення дзяцей ва ўмовах сям'і, а таксама прадставіла прэзентацыю разнастайных відаў тэатра, якія можна не толькі набыць, але і вырабіць самім  з падручнага і прыроднага  матэрыялу.

У асноўнай частцы мерапрыемства законныя прадстаўнікі выступілі ў якасці артыстаў і паказалі для дзяцей казку "Зайкава хатка" пры дапамозе лялек бі-ба-бо. А дзеці, у сваю чаргу, прадставілі гульню-драматызацыю "Муха-пяюха".

У заключнай частцы Марыя Аляксандраўна падрыхтавала эцюды па беларускіх народных казках, каб актывізаваць законных прадстаўнікоў у гэтым напрамку і папулярызаваць беларускі фальклор і беларускую мову.

Усе ўдзельнікі дадзенага мерапрыемства засталіся вельмі давольнымі, усе выконвалі пэўныя ролі, ніхто не застаўся ў баку. Словы падзякі і вясёлыя ўсмешкі - такая зваротная сувязь была атрымана ў адказ.

Яшчэ адно мерапрыемства сумесна з бацькамі было арганізавана выхавальнікам дашкольнай адукацыі групы № 2 Масюковіч Ксеніяй Алегаўнай, а менавіта сумесны вечар “У госці да казкі”. Бацькі выхаванцаў таксама прадставілі для дзяцей казку на беларускай мове "Рэпка" з выкарыстаннем лялек бі-ба-бо, а дзеці пагулялі ў гульню-драматызацыю "Церамок" з выкарыстаннем тэатра масак. Вясёлы, добразычлівы мікраклімат, творчасць і чароўная, казачная атмасфера панавалі ўвечары ў групе № 2.

Неабходна адзначыць, што такія сумесныя мерапрыемствы з бацькамі садзейнічаюць не толькі павышэнню псіхолага-педагагічнай кампетэнтнасці законных прадстаўнікоў, але і выхаванню любові да беларускай мовы, беларускага фальклору і, у цэлым, развіцця патрыятызму і любові да сваёй краіны, павагі да сваёй спадчыны.

 


                         

 

 

Лепшыя ўрокі даюць экзамены. (Славамір Урублеўскі)