Архіў навін © Аддзел па адукацыі адмiнiстрацыi Першамайскага раёна г.Бабруйска

 

XX

Змена памеру шрыфта

Усе сучасныя браўзэры дазваляюць змяняць памер шрыфта на старонцы сайта шляхам изменeния маштабу

У большасці выпадкаў для змены маштабу скарыстайцеся камбінацыяй клавіш "Ctrl і +" ці "Ctrl і -"

Так жа можаце выкарыстоўваць камбінацыю "Ctrl і скролл"

Дадатковая інфармацыя даступная па спасылцы https://support.google.com/chrome/answer/96810?hl=ru

Аддзел па адукацыі адміністрацыі Першамайскага раёна г.Бабруйска

Адрас: г. Бабруйск, ул.Арджанікідзе, 12
Тел./факс: (0225) 786030
E-mail: mail_roo@tut.by

 

 

Статыстыка наведванняў

Яндекс.Метрика

індэкс цытавання

індэкс цытавання

 

наш банэр

 

 

 

Архіў навін


11.04.2022

Фотавыстава, прымеркаваная да года гістарычнай памяці "Па памятных мясцінах Беларусі"

На першым тыдні красавіка ў ДУА "Яслі-сад № 81 г. Бабруйска" была арганізавана фотавыстава, прымеркаваная да года гістарычнай памяці "Па памятных мясцінах Беларусі".

Ва ўмовах сям'і складаецца ўласцівы толькі ёй эмацыйна-маральны досвед: перакананні і ідэалы, адзнакі і каштоўнасныя арыентацыі, стаўленне да навакольных людзей і дзейнасці. 

Уцягванне сям'і ў выхаваўча-адукацыйны працэс садзейнічае паляпшэнню эмацыйнага самаадчування дзяцей, узбагачэнню выхаваўчага вопыту бацькоў, павышэнню іх бацькоўска-педагагічнай кампетэнтнасці пры падрыхтоўцы дашкольнікаў да школы. Супрацоўніцтва выхавальнікаў, дзяцей і бацькоў рэалізуецца ў розных формах сумеснай дзейнасці. Адной з дзейсных форм з'яўляецца стварэнне фотавыстаў. Таму педагагічным калектывам установы дашкольнай адукацыі было вырашана арганізаваць фотавыставу "Па памятных мясцінах Беларусі", бо час вымяраецца памяццю, а мы, як грамядзяне Беларусі, павінны помніць сваю гісторыю і выхоўваць сваіх дзяцей з гістарычнымі ведамі і памяццю ў сэрцы.

2022 год быў абвешчаны ў Беларусі годам гістарычнай памяці. Гістарычная памяць - інфармацыя аб мінулым для перадачы новым пакаленням "назапашанага грамадскага вопыту". У ДУА "Яслі-сад № 81 г. Бабруйска" педагагічныя работнікі сумесна з законнымі прадстаўнікамі вядуць актыўную работу па патрыятычным выхаванні дзяцей з апорай на факты гераічных подзвігаў продкаў. Бо наша гісторыя багатая і разнастайная. Ва ўроках мінулага закладзены дабрабыт будучыні. Мы памятаем, значыць мы не проста існуем, але і жывем паўнавартасным жыццём.

Бацькоўская грамадкасць прыняла актыўны ўдзел у фотавыставе. Мноства фатаграфій, якія былі перададзены для дэманстрацыі, сведчаць аб тым, што законныя прадстаўнікі вядуць актыўную выхаваўчую работу з дзецьмі: наведваюць памятныя мясціны Беларусі, славутасці, музеі. Бацькі расказваюць сваім дзецям пра розныя гістарычныя падзеі. А выхавальнікі дашкольнай адукацыі, у сваю чаргу, вядуць асветніцкую работу з законнымі прадстаўнікамі з мэтай навучыць іх падаваць важную гістарычную інфармацыю шчыра і па-дзіцячы, у адпаведнасці з узростам іх дашкольнікаў.

Выхаванне патрыятычных пачуццяў у дзяцей дашкольнага ўзросту - адна з задач маральнага выхавання, якая ўключае ў сябе выхаванне любові да блізкіх людзей, да дзіцячага сада, да роднага горада і да роднай краіны. 

 


                         

 

 

Настаўнік, вобраз яго думак - вось што самае галоўнае ва ўсякім навучанні і выхаванні. (Дистервег А.)