Архіў навін © Аддзел па адукацыі адмiнiстрацыi Першамайскага раёна г.Бабруйска

 

XX

Змена памеру шрыфта

Усе сучасныя браўзэры дазваляюць змяняць памер шрыфта на старонцы сайта шляхам изменeния маштабу

У большасці выпадкаў для змены маштабу скарыстайцеся камбінацыяй клавіш "Ctrl і +" ці "Ctrl і -"

Так жа можаце выкарыстоўваць камбінацыю "Ctrl і скролл"

Дадатковая інфармацыя даступная па спасылцы https://support.google.com/chrome/answer/96810?hl=ru

Аддзел па адукацыі адміністрацыі Першамайскага раёна г.Бабруйска

Адрас: г. Бабруйск, ул.Арджанікідзе, 12
Тел./факс: (0225) 786030
E-mail: mail_roo@tut.by

 

 

Статыстыка наведванняў

Яндекс.Метрика

індэкс цытавання

індэкс цытавання

 

наш банэр

 

 

 

Архіў навін


04.01.2019

У Першамайскім раёне г.Бабруйска працягваецца акцыя «Нашы дзеці»

Першамайская раённая арганізацыя рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь» г.Бабруйска  ў межах рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці»,  паводле добрай традыцыі, якая ўсталявалася ў нашым раёне ўжо даўно, наведала дзіцячыя дамы сямейнага тыпу і мнагадзетныя сем’і Першамайскага раёна. 
З падарункамі прадстаўнікі «Белай Русі» на чале са старшынёй раённай арганізацыі – Пухавым Аляксандрам Яўгеньевічам, старшынёй Першамайскай арганізацыі па тэрытарыяльным прынцыпе аддзела па адукацыі – Топалевай Наталляй Міхайлаўнай, начальнікам аддзела па адукацыі адміністрацыі Першамайскага раёна г.Бабруйска, наведалі мнагадзетныя сем’і, дзіцячыя дамы сямейнага тыпу раёна, каб уручыць падарункі: канцылярскія прылады, цацкі і цукеркі для дзяцей. Стварыць радасны настрой і адчуванне цуду дапамаглі Дзед Мароз і Снягурка, якія таксама віншавалі сем’і. 
У ліку шаноўных гасцей прысутнічаў дэпутат Палаты прадста­ўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віталь Эдуардавіч Уласевіч.

Мнагадзетная сям’я Аўраменка стала першым пунктам візіту.  Бацькі Іван і Алена выхоўваюць чацвярых дзяцей. Самай малодшай Насці адзін год, старэйшай Арыне чатырнаццаць,  Аляксандра пайшла ў першы клас, а Аляксей дашкольнік. У мнагадзетнай сям’і створаны спрыяльныя ўмовы для ўсебаковага развіцця дзяцей. 
Віталь Уласевіч, Наталля Топалева, Аляксандар Пухаў шчыра павіншавалі сям’ю Аўраменка з Новым годам і надыходзячымі каляднымі святамі, пажадалі ім моцнага здароўя, шчасця, каб кожны з дзяцей стаў годным грамадзянінам сваёй краіны.

Удзельнікі акцыі наведалі ў гэты дзень і дзіцячы дом сямейнага тыпу Салодкіх, у якім жывуць і выхоўваюцца  11 дзяцей-сірот. Дзеці не хавалі сваёй радасці ад нечаканай увагі з боку прадстаўнікоў улады. Іх вочы свяціліся шчасцем і ўдзячнасцю. 2018 год для гэтай сям’і адзначыўся шэрагам грамат і медалеў, якімі былі ўзнагароджаны дзеці за дасягненні ў спорце і выстаўках. Бацькі-выхавальнікі Ігар і Наталля Салодкія са шчырымі словамі падзякі сустрэлі гасцей.

 


                         

 

 

Педагог - гэта інжынер чалавечых душ. (Калінін М. І.)